Ігар Лосік

Блогер і супрацоўнік радыё «Свабода», адміністратар канала «Беларусь галаўнога мозгу». Яго затрымалі яшчэ да выбараў, у чэрвені 2020 года. Лосіку прысудзілі 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму за «масавыя беспарадкі» (ч. 1 арт. 293 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130).

Ігар Лосік і яго жонка Дар'я, якая таксама за кратамі

Ігар Лосік і яго жонка Дар'я, якая таксама за кратамі

У сакавіку Ігар Лосік у калоніі на знак пратэсту ў прысутнасці іншых асуджаных парэзаў лязом сабе руку і шыю. Гэта адбылося нібыта пасля таго, як Ігар адмовіўся «прыбіраць памяшканне» і яму прыгразілі ШІЗА. Наколькі вядома, цяпер пашкоджанні нязначныя.

5 красавіка, па інфармацыі радыё «Свабода», Лосіка змясцілі ў ШІЗА другі раз запар.

Дзмітрый Сасноўскі

Мужчыну абвінавацілі ў «замаху» на Рыгора Азаронка, які быў інсцэніраваны 1 ліпеня 2021-га. Ад самага пачатку гэта была правакацыя КДБ. 

Дзмітрый Сасноўскі

Дзмітрый Сасноўскі

Сасноўскі быў адміністратарам сеткі чатаў «Кіроўцы 97%» і канала «Гідра».

Яму далі 20 год пазбаўлення волі.

Вядома, што пасля затрымання на яго ціснулі, у тым ліку прыстаўлены да яго дзяжурны адвакат Яўген Паберажнюк. Адвакат угаворваў мужчыну ўзяць віну на сябе і супрацоўнічаць са следствам. Але Дзмітрый віны не прызнаў.

Андрэй Аляксандраў

Медыяменеджару далі 14 год калоніі.

Андрэй Аляксандраў

Андрэй Аляксандраў

Яго абвінавацілі ў тым што з 22 жніўня па 9 лістапада ён аплаціў 250 штрафаў з грошай фонду BY_help. А таксама ў «здрадзе дзяржаве», «ухіленні ад падаткаў», «удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні» і «дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Анатоль Латушка

Стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі атрымаў 6 год калоніі. У Наваполацку ён з канца студзеня.

Анатоль Латушка  

Анатоль Латушка

Анатоля Латушку абвінавацілі ў маляванні праз трафарэты «Пагоні» (гэта палічылі хуліганствам), абразе дзяржаўных сімвалаў, удзеле ў маршах у 2020-м і незаконным распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных.

Вядома, што пасля затрымання яго моцна збілі.

Аляксей Храловіч

У гэтай калоніі ўтрымліваецца таксама былы падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч. Яго затрымалі ў красавіку 2021-га і праз год асудзілі на 10 год калоніі.

Аляксей Храловіч. Скрыншот з відэа АНТ

Аляксей Храловіч. Скрыншот з відэа АНТ

Пра Храловіча вядома з фільма дзяржпрапаганды «Манкурты». Яго абвінацілі ў тым, што ён меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу тэлефонных размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. У гэтых злівах пралівалася святло на абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Пасля затрымання, паводле версіі прапаганды, Храловічу прапанавалі паўдзельнічаць у аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуцыі з Беларусі асоб, звязаных з рухам за грамадзянскія правы і свабодныя выбары, якім пагражае небяспека. 

Былога кадэбэшніка абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.

Андрэй Кузнечык

Фрылансера радыё «Свабода» асудзілі на 6 год за «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Затрымалі Кузнечыка ў лістападзе 2021-га.

Андрэй Кузнечык

Андрэй Кузнечык

Вядома, што журналіст быў не рады накіраванню ў наваполацкую калонію — праз не вельмі добрыя чуткі, якія пра яе ходзяць. Але спадзяваўся, што там будзе лепш, чым на Акрэсціна і ў магілёўскай турме. 

У лістах з-за кратаў ён дасылае сваім дзецям вершы.

Юрый Гладчук

Рэдактара спецпараектаў ABW.bу затрымалі ў мінулым чэрвені. Яму прысудзілі 2,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах і «абразу Лукашэнкі».

Юрый Гладчук

Юрый Гладчук

У наваполацкую калонію яго этапавалі зусім нядаўна, у канцы сакавіка.

Андрэй Ханевіч

Ён працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід-3» на «Гродна Азоце» і ўзначальваў на прадпрыемстве незалежны прафсаюз.

Андрэй Ханевіч

Андрэй Ханевіч

Ханевічу далі 5 год калоніі па абвінавачанні ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4).

У ПК-1 ён з канца лютага.

Хто яшчэ сядзіць у Наваполацку

Сюды адправілі адбываць пакаранне некалькіх каментатараў па справе Зельцэра, мужчыну, які адпраўляў інфармацыю аб перасоўванні ваеннай тэхнікі (гамяльчук Аляксандр Іваноў). А таксама былога кадэбэшніка Іллю Трубіна, якога абвінавацілі ў падпале двух парталаў сістэмы збору платы за дарогі «БелТол» у Барысаўскім раёне.

У Наваполацку сядзіць адзін з асуджаных па справе ЧКБ — работнік магілёўскага аддзялення «Белтэлекам» Дзмітрый Каханоўскі.

Таксама тут знаходзяцца некалькі асуджаных за пратэсты ў Брэсце і Пінску, адзін з братоў Піпія — Тамаз Піпія (футбольны заўзятар клуба «МТЗ-РІПА», якога затрымалі пасля акцыі з нагоды таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі ў верасні 2020-га).

Чытайце таксама:

«Дагэтуль у бальніцы, стан сярэдняй цяжкасці». Што вядома на гэты момант пра стан Віктара Бабарыкі

«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там 

Начальнік наваполацкай калоніі, дзе мучаць Ігара Лосіка, рос з ім у адным доме ў Баранавічах

Клас
12
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
12
Абуральна
48