Бахмут. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Бахмут. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Пад кантролем украінцаў застаецца заходняя частка горада працягласцю з усходу на захад каля двух кіламетраў (агульная працягласць Бахмута з усходу на захад — каля сямі кіламетраў).

«Геалакаваная здымка, апублікаваная 24 красавіка, паказвае, што сілы «Вагнера» нязначна прасунуліся наперад на паўднёвым захадзе ад станцыі Бахмут-2 у заходнім Бахмуце», — піша ISW.

Далей аўтары зводкі пераказваюць паведамленні расійскіх вайсковых блогераў, якія паведамлялі аб прасоўванні вагнераўцаў ад вакзала, баі за які ішлі некалькі дзён, далей на захад.

Украінскія часці, паведамляе ISW, правялі контратаку на паўночны захад ад прылеглага да Бахмута пасёлка Хромава, каб адсунуць расіян ад трасы Часавы Яр — Бахмут, па якой ідзе забеспячэнне гарнізона Бахмута.

Украінскі валанцёр 25 красавіка паведамляў, што пасля той контратакі расіяне зноў падабраліся ўшчыльную да трасы.

Невялікае прасоўванне расіян ISW адзначае і паўднёвей, у раёне Аўдзееўкі, а дакладней, каля населенага пункта Невельскае на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі.

Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ патлумачыў, чаму яны працягваюць утрымліваць Бахмут

Расія перакідае ў Бахмут падраздзяленні рэгулярных войск з-за вялікіх страт у шэрагах ПВК «Вагнер»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0