Паведамляецца, што ў выніку выбуху пашкоджаная частка дома па белгарадскай вуліцы Шаландзіна, у адной з кватэр выяўленыя аскепкі снарада. Таксама пацярпелі некалькі аўтамабіляў.

Жыхары дома эвакуяваныя, месца выбуху ачэпленае паліцыяй.

Паведамляецца, што жыхары горада перад падзеннем пакуль не вызначанага аб'екта чулі працяглы свіст. 

Па папярэдніх звестках, чалавечых ахвяр няма. Але сіла выбуху была такая, што адну з машын выбуховай хваляй падняло і закінула на дах суседняга супермаркета.

Выказваюцца розныя версіі прычын выбуху.

Чытаць таксама:

Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times

«Ты ж мужык. Будзь ім». У прапагандысцкім роліку Мінабароны Расіі з Z-рэкламай службы па кантракце зняўся беларус

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што не маюць дачынення да ўчорашняй успышкі. Але пахваліліся сваімі дасягненнямі

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2