Паводле інфармацыі, атрыманай ад удзельнікаў збораў, чалавек падавіўся, меркавана — кавалкам сала.

Персанальныя даныя рэзервіста, прызванага ў 11-ю механізаваную брыгаду ў Слоніме, пакуль што невядомыя. Яго нібыта спрабавалі рэанімаваць, каб ачысціць дыхальныя шляхі, але беспаспяхова. 

Міністэрства абароны пра гэты выпадак пакуль не паведамляла, але ўскосна інфармацыю, на думку Hrodna.Life, пацвердзіў адыёзны канал «Желтые сливы», які напісаў:

«Рэч у тым, што калі ў сілавых ведамствах здараецца няшчасце, спаборнічаць у падачы інфармацыі пра гэты факт з экстрэмістамі… ніхто не збіраецца. <…> Уся інфармацыя ў падобных выпадках можа распаўсюджвацца толькі з дазволу родных і блізкіх, асабліва, калі прычыны не звязаныя з праходжаннем службы…»

Чытайце таксама:

На вайсковых зборах пад Баранавічамі памёр рэзервіст, паведамляе «МотолькоПомоги»

Мінабароны расказала, калі вернуцца дадому прызваныя на зборы. Яшчэ не хутка

«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5