Інфарматар паведаміў, што на гэтым тыдні сапраўды было прыкметнае пэўнае ажыўленне. Па-першае, некуды вывезлі тушы мёртвых жывёл. Але эвакуяваць з астраўкоў жывых быкоў, як ён кажа, нерэальна. Бо вады яшчэ занадта шмат, і пры спробе перабрацца ўплаў быкі, хутчэй за ўсё, патонуць.

На асобных участках сушы ёсць сена, і жывёл хтосьці корміць. Але выгляд жывых быкоў не вельмі прэзентабельны. Жыхар Пагоста гаворыць, што ніколі не бачыў гэтых жывёл такімі худымі.

Датэлефанавацца да Жыткавіцкага райвыканкама гэтым разам не атрымалася. Суразмовец спачатку спаслаўся на занятасць, а затым перастаў адказваць на званкі.

Раней у райвыканкаме казалі, што вада, маўляў, спадае і ў панядзелак (10 красавіка) можна будзе пераправіць жывёлу ўплаў, пагрузіўшы ў лодкі цялят, за якімі, па задумцы, маглі б пайсці дарослыя асобіны. Але, мяркуючы па ўсім, аб'ём вады і слабы фізічны стан быкоў не дазволілі гэта зрабіць.

Турападобныя быкі з'явіліся на Тураўшчыне ў сакавіку 2020 года ў рамках міжнароднага праекта ПРААН/ГЭФ «Ветландс» па аднаўленні біяразнастайнасці пойменных лугоў Прыпяці. Тады 15 асобін гэтай жывёліны перавезлі сюды з латвійскага нацыянальнага парку «Кемеры».

Акрамя непасрэдна размнажэння, у «задачу» жывёл уваходзіла паяданне высокай травы і маладых парасткаў вербалозу, якімі павольна зарастаюць пойменныя лугі.

Чытайце таксама:

З-за паводкі пад Туравам гінуць турападобныя быкі, завезеныя з-за мяжы

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

У Пінску выратавалі казулю, якая трапіла ў ачышчальныя збудаванні

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
4