Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Фота: belarusmfa / Facebook

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Фота: belarusmfa / Facebook

Глаз назваў традыцыйныя для беларускіх улад прэтэнзіі: фінансаванне экстрэмістаў, падрыхтоўка «баявых дружын», актыўная мілітарызацыя.

«Дзеянні дзейнага ўрада часам фанатычныя, не адрозніваюцца логікай і рацыянальнасцю, а таму не заўсёды прадказальныя. Дастаткова ўзяць хаця б закрыццё пунктаў пропуску на мяжы на шкоду ўласнаму насельніцтву і бізнэсу», — сказаў Глаз.

Яшчэ адна прэтэнзія Глаза да Польшчы — прыпыненне выканання палажэнняў Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў дачыненні да беларускіх улад.

«Відавочна жаданне яшчэ больш схаваць ад свайго найбліжэйшага суседа інфармацыю аб сваіх Узброеных сілах. Нагадаю: гэты дакумент ацэнены Генасамблеяй ААН як «краевугольны камень еўрапейскай бяспекі». Ён хоць і састарэлы, але ўсё ж трохі вызначаў вайсковы баланс. І вось польскі ўрад цалкам свядома разбурае апошнія юрыдычныя апоры еўрапейскай сістэмы бяспекі. Мініруе ўсю Еўропу», — сказаў Глаз.

Паводле яго, Савет Міністраў Польшчы прыняў рашэнне аб невыкананні адносна Беларусі палажэнняў Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ). 

Прэс-сакратар МЗС Беларусі таксама паведаміў, што беларускі бок збіраецца паскардзіцца на Польшчу ў еўрапейскія сталіцы і НАТА.

«Беларусь не зацікаўлена ў эскалацыі. Большасць краін Еўропы не зацікаўлены ў эскалацыі і гавораць, што спрабуюць хоць неяк захаваць далікатны баланс у рэгіёне. Было вельмі шмат шуму і крытыкі, калі Расія па зусім лагічных прычынах прыпыніла дзеянне ДЗУСЕ. Вось зараз паглядзім, наколькі шумна адрэагуюць еўрапейскія сталіцы на адназначна дэструктыўны крок польскага ўрада. Адпаведную інфармацыю мы да іх давядзём. Будзе таксама цікава выслухаць меркаванне НАТА аб тым, як такая пазіцыя суадносіцца з прыхільнасцю кантролю над узбраеннямі і транспарэнтнасці ў вайсковай сферы, якая пастаянна дэкларуецца Альянсам. Відавочна, што Польшчы неабходна перагледзець сваё рашэнне і вярнуцца да паўнавартаснага і добрасумленнага выканання ДЗУСЕ. Мы ж заўсёды гатовы да канструктыўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу», — сказаў Глаз.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Польшчы паабяцаў больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за згоду прыняць ядзерную зброю

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС

МЗС Польшчы вітала вызваленне Анжалікі Борыс і назвала вызваленне Пачобута прыярытэтам

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
33
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10