«Адабрэнне гэтага кроку расійскім прэзідэнтам адлюстроўвае рост уплыву крамлёўскіх прыхільнікаў жорсткай лініі, якія настойваюць на паглыбленні канфрантацыі з Вашынгтонам, уважаючы яе за незваротную, сказалі гэтыя людзі на ўмовах ананімнасці», — піша агенцтва.

Затрыманне і наступны арышт рэпарцёра ў Екацярынбургу канцы сакавіка выклікалі рэзкую крытыку з боку ЗША і іх саюзнікаў, а таксама журналісцкай супольнасці. Афіцыйныя асобы ў Расіі заяўлялі, што дзеянні Гершковіча не мелі нічога агульнага з журналістыкай, а затрыманы ён быў нібыта на месцы злачынства.

Па меры таго, як вайна ва Украіне зацягваецца, Крэмль усё часцей спрабуе паказаць яе як экзістэнцыяльную барацьбу супраць НАТА, якое імкнецца знішчыць Расію.

Такія крокі, як ордар на арышт Пуціна, выдадзены Міжнародным крымінальным судом, толькі ўзмацнілі адчуванне расійскага кіраўніцтва, што ў канфлікце, які, як чакаюць у Крамлі, будзе доўжыцца гадамі, адступаць няма куды, адзначае Bloomberg.

Журналіста WSJ Эвана Гершковіча арыштавалі на два месяцы за «шпіянаж супраць РФ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3