Бенджамін Ферэнц. Фота: АР

Бенджамін Ферэнц. Фота: АР

Бенджамін Ферэнц, апошні жывы абвінаваўца Нюрнбергскага працэсу ў Нямеччыне, які прыцягнуў да адказнасці нацысцкіх ваенных злачынцаў пасля Другой сусветнай вайны, і даўні паборнік міжнароднага крымінальнага права, сышоў у пятніцу ва ўзросце 103 гадоў.

Ферэнц, юрыст, які атрымаў адукацыю ў Гарвардзе, дамогся прысуду для шматлікіх нямецкіх афіцэраў, якія падчас вайны ўзначальвалі лятучыя эскадроны смерці.

Яму было ўсяго 27 гадоў, калі ў 1947 годзе ён выступіў у якасці пракурора на Нюрнбергскім працэсе, на якім нацысты паўсталі перад судом за злачынствы супраць чалавецтва.

Пасля Другой сусветнай вайны Ферэнц на працягу дзесяцігоддзяў выступаў за стварэнне міжнароднага суда, і гэтая мэта была рэалізаваная са стварэннем Міжнароднага крымінальнага суда, які засядае ў Гаазе. 

Ферэнц таксама стаў адным з найбуйнейшых спонсараў музея Халакоста, створанага ў Вашынгтоне. 

«Сёння свет страціў лідара, які шукаў справядлівасці для ахвяр генацыду і звязаных з ім злачынстваў. Мы смуткуем аб смерці Бэна Ферэнца — апошняга нюрнбергскага пракурора па ваенных злачынствах. Ва ўзросце 27 гадоў, не маючы досведу ўдзелу ў судовых працэсах, ён дамогся вынясення абвінаваўчых прысудаў у дачыненні да 22 нацыстаў», — гаворыцца ў паведамленні Музея Халакоста ў Twitter.

 

У сакавіку 2022 года Ферэнц даў інтэрвʼю The Mirror ён заявіў, што «злачынствы, якія цяпер здзяйсняюцца Расіяй супраць Украіны, зʼяўляюцца ганьбай для чалавечага грамадства, вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці за агрэсію, злачынствы супраць чалавечнасці і проста забойствы. Чым раней злачынцаў прыцягнуць у суд, тым больш шчаслівымі мы будзем».

У тым жа інтэрвʼю Ферэнц выказаў упэўненасць, што Уладзіміра Пуціна можна пасадзіць у турму — па аналогіі з лідарам баснійскіх сербаў Радаванам Караджычам. У сакавіку Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Гэты філосаф пісаў пра віну краіны-агрэсара і тое, хто павінен несці адказнасць. Яго развагі маюць значэнне і для нас

Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць

Як беларусам далей жыць са стукачамі і ахвярамі? Вопыт нямецкага грамадства, якому давялося прызнаць калектыўную віну

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0