Мітрапаліт Ануфрый. Фота: прэс-служба УПЦ МП

Мітрапаліт Ануфрый. Фота: прэс-служба УПЦ МП

Згодна з інфармацыяй, выцягнутай з сістэмы «Распашпарт», 20 сакавіка 2002 года мітрапаліт Ануфрый атрымаў у Маскве расійскі пашпарт. Праз год, 23 чэрвеня 2003 года, ён атрымаў яшчэ і замежны пашпарт грамадзяніна Расіі.

Гэтыя пашпарты ў яго былі не першыя, бо ў 1998 годзе святару ў Маскве ўжо выдавалі замежны пашпарт. А гэта значыць, што расійскае грамадзянства Ануфрый меў значна раней, чым з 2002 года.

Архірэй УПЦ МП і намеснік Дзесяціннага манастыра ў Кіеве Гедэон (Юрый Харон), аказваецца, таксама мае расійскае грамадзянства. Расійскі пашпарт ён атрымаў у 2019 годзе ў Маскве, а ў 2020-м атрымаў цэлыя два замежныя пашпарты грамадзяніна Расіі.

«Украінская праўда» высветліла таксама, што ў студзені 2023 года, амаль праз год пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну, Гедэон праводзіў службу ў расійскай Казані. У яго малітве былі і словы ў падтрымку войскаў РФ і расійскага нападу на Украіну.

У снежні 2022 года расійскі пашпарт атрымаў таксама былы мітрапаліт Ізюмскі і Купянскі Елісей (Алег Іваноў). Пасля акупацыі Ізюма расійскімі войскамі Елісей працягнуў маліцца за патрыярха Кірыла і пачаў працаваць на акупацыйную ўладу. У прыватнасці, ён прымаў у сябе ў храме прадстаўнікоў акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці. Пасля дэакупацыі Ізюма Іваноў збег у Белгарад, дзе і атрымаў расійскі пашпарт.

Цяпер у рэдакцыі «Украінскай праўды» ёсць пацверджаная інфармацыя пра наяўнасць расійскіх пашпартоў больш чым у 20 святароў УПЦ МП. У найбліжэйшы час выданне абяцае апублікаваць гэтыя даныя на сваім сайце.

Цяпер жа рэдакцыя прыводзіць толькі некаторыя з прозвішчаў высокапастаўленых святароў УПЦ МП, якія маюць расійскае грамадзянства:

  • мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Іанафан (Анатоль Ялецкіх);

  • вікарый Тульчынскай епархіі, епіскап Ладыжынскі Сергій (Сяргей Аніцэй);

  • вікарый Кіеўскай епархіі архіепіскап Панцеляймон (Віктар Башчук);

  • упраўляючы Чарнавіцка-Букавінскай епархіяй мітрапаліт Мялецій (Валянцін Ягоранка);

  • упраўляючы Хусцкай епархіяй мітрапаліт Марк (Мікалай Пятровіч);

  • упраўляючы Днепрапятроўскай епархіяй мітрапаліт Ірыней (Іван Сярэдні).

Чытайце таксама:

Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат

СБУ афіцыйна выставіла абвінавачванні мітрапаліту Паўлу. Справа была заведзеная на падставе праслухоўвання тэлефона

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
25