Старшыня Белстата Іна Мядзведзева на нарадзе ў Лукашэнкі

Старшыня Белстата Іна Мядзведзева на нарадзе ў Лукашэнкі

У новую інструкцыю Белстат уключыў пункт, які дазваляе структуры не раскрываць перад беларусамі інфармацыю.

Па рашэнні Нацыянальнага статыстычнага камітэта можа быць абмежавана распаўсюджванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, калі яе распаўсюджванне ці прадстаўленне можа прычыніць шкоду, на думку Белстата, нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб.

Белстат ужо каторы год закрывае ад беларусаў грамадска важную статыстыку. Ён закрыў статыстыку ў перыяд пандэміі каранавіруса аб смяротнасці і нараджальнасці, аб колькасці пенсіянераў, якія сталі галоўнымі ахвярамі «антыкавіднай палітыкі» ўлад, аб знешнім гандлі і іншыя даныя.

Клас
1
Панылы сорам
29
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
50