Андрэй Шмай. Скрыншот відэа АНТ

Андрэй Шмай. Скрыншот відэа АНТ

Андрэй Шмай працаваў у Віцебскім аблвыканкаме з 2013 года, быў рабочым па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў.

«19 студзеня пасля заканчэння працоўнага дня Андрэя папрасілі затрымацца нейкія людзі. Папрасілі затрымацца, ён затрымаўся і ўсё. На працы сказалі, што затрымалі спецслужбы. Я не ведаю, за што яго затрымалі, відаць, за тое, што проста ўкраінец», — расказвала раней маці Шмая «Флагштоку».

Як расказалі ў фільме АНТ, ён нібыта з верасня рэгулярна адпраўляў інфармацыю ва Украіну, праз мэсэнджар сігнал, свайму малодшаму брату Руслану. Той служыць у чарнігаўскім упраўленні «Поўнач» маёрам, намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях. 

Па словах Шмая, брата цікавіла інфармацыя аб «мерапрыемствах па ўзмацненні аблвыканкамаў», ён папрасіў Андрэя паведамляць, «калі будзе мяняцца абстаноўка».

«Яго цікавіла інфармацыя, якая праводзіцца ў пэўных будынках адміністрацыйных, пра якія ведаюць толькі супрацоўнікі, якія працавалі там», — распавёў Шмай.

У фільме заяўляюць, што браты шыфравалі перапіску. Шмай тлумачыць, у чым заключалася «шыфраванне» — брат прасіў яго выдаляць перапіску, калі назапашвалася шмат паведамленняў.

Андрэй Шмай — былы вайсковец, служыў з 2006 па 2013 гады на беларуска-ўкраінскай мяжы інспектарам пункта пропуску «Ярылавічы».

Цяпер мужчына ў СІЗА. Яго, як паведамілі на АНТ, абвінавачваюць па артыкуле 358-1 Крымінальнага кодэкса — «агентурная дзейнасць».

Чытайце таксама:

«Схапілі толькі за тое, што ўкраінец і меў Signal на тэлефоне». Маці пра затрыманага ў Віцебску «агента» з фільма АНТ

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
82