Па словах крыніц Reuters, некаторыя індыйскія НПЗ выкарыстоўвалі гэты банк, каб купляць расійскую сыравіну праз Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з аплатай у дырхемах. Шэраг здзелак праходзіў па цэнах вышэй за 60 даляраў, але цяпер з гэтай практыкай будзе скончана.

«Bank Of Baroda вельмі асцярожны з плацяжамі вышэй цэнавай столі. Яны сказалі нам, што не будуць праводзіць плацяжы», — распавядае адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Нарасціўшы закупкі ў Расіі амаль у 400 разоў, Індыя застаецца абсалютным лідарам па імпарце марскіх партый Urals: у сакавіку на яе прыпала 70% месячнага плана адгрузкі. Кітай, паводле ацэнак Reuters, купляе значна менш — каля 8%. Турцыя знаходзіцца на трэцім месцы з доляй 7%. Чацвёртым па велічыні пакупніком з доляй 5% з'яўляецца Балгарыя — адзіная еўрапейская краіна, якой дазволена купляць марскую расійскую нафту пасля эмбарга ЕС.

Чытайце таксама:

Больш за 15 мільярдаў даляраў. Расійскі нафтагазавы грант Лукашэнку ў год нападу на Украіну быў рэкордным у гісторыі

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Казахстан упершыню адправіў нафту шляхам, альтэрнатыўным Расіі, праз Каспійскае мора

Нафтагазавыя даходы Расіі ў лютым скараціліся на 48% пасля скарачэння на 38% у студзені

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0