Пікнік-парк у горадзе Кан'я (Турцыя)

Пікнік-парк у горадзе Конья (Турцыя). Фота: сайт горада gokonya.com

Як паведамляе сайт горада, спецыяльная зона для пікнікоў займае плошчу 975 сотак. На ёй размешчаныя 454 асобныя ўчасткі па адной сотцы. Усе яны аднолькава абсталяваныя зонай для барбекю і вадаправодам. Нават расліны аднолькавыя.

Акрамя гэтага, у «садовым таварыстве» есць сацыяльныя аб'екты агульнага карыстання, такія як фітнэс- і дзіцячая пляцоўка, памяшканне для малітвы.

Арандаваць участак можна за плату. Да таго ж, каб дабрацца, неабходна мець аўтамабіль. Дарогі заасфальтаваныя, частка ўчастка выкладзеная пліткай, а другая — засеяная травой. Усё выглядае дастаткова ўрбаністычна. Але гэта не змяншае папулярнасці такіх участкаў.

Конья — гэта горад у цэнтральнай частцы Турцыі з насельніцтвам 2,2 мільёна чалавек. Ëн звязаны з Анкарой і Стамбулам хуткаснымі чыгункамі.

Пікнік-парк у горадзе Кан'я (Турцыя)

Так выглядаюць участкі ў пікнік-парку горада Конья (Турцыя). Фота: сайт горада gokonya.com

У адрозненне ад звычайных месцаў для пікніка, куды вядзе толькі адна дарога і дзе маецца толькі адна стаянка, тут тэрыторыя падзеленая на кварталы, а машыну можна прыпаркваць непасрэдна каля ўчастка. Сама зона адпачынку ізаляваная ад суседзяў.

Як думаеце, ці варта такое пераняць і беларусам?

Чытайце яшчэ:

Шале, глэмпінг і хаткі на дрэвах. Топ незвычайнага жылля для адпачынку ў Беларусі

«Абмеркавалі, вырашылі — пагналі!» Пабудавалі модную трохвугольную хату-шале ўсяго за паўгода

Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр

Клас
21
Панылы сорам
9
Ха-ха
23
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
7