Увечары 1 красавіка прахожыя на Патрыяршым завулку ў Маскве ўбачылі, як маладыя людзі з балкона выкрыкнулі фразу «Не вайне», а затым пабеглі ўглыб кватэры. Нехта выклікаў міліцыю.

Кватэру вызначылі і патаемна паставілі каля яе нарад супрацоўнікаў патрульна-паставой службы.

Праз пару гадзін чакання высветлілася, што кватэра належыць Пятру Анураву — прадзюсару вядомых расійскіх фільмаў «Духless»/«Духless 2» і «Трэнер». А крычала з балкона кампанія, у якой быў сын прадзюсара з сябрамі — пра гэта паліцыянтам расказала бабуля юнака.

Аднак, паводле слоў жанчыны, «моладзь забаўлялася, інцыдэнт вычарпаны». Сам Анураў паведаміў «Базе», што яго сын «ніякіх лозунгаў не выкрыкваў, пратакол на яго не складалі, гэта паклёп».

Чытайце таксама:

73-гадовую жанчыну на Урале затрымалі пры спробе падпаліць ваенкамат. Яна думала, што ўдзельнічае ў «засакрэчанай аперацыі супраць тэрарыстаў»

За першы з пачатку вайны падпал ваенкамата ў Расіі далі 13 гадоў калоніі

Дэпутату з Калужскай вобласці, які не ўстаў падчас выканання гімна Расіі, уручылі позву ў ваенкамат

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5