Дарʼя Траэпава з мужам Дзмітрыем Рылавым

Дарʼя Траэпава з мужам Дзмітрыем Рылавым

Дзмітрый Рылаў упэўнены, што яго жонку падставілі. Ён заявіў, што асуджае тэракт у Пецярбургу і ўпэўнены, што жонка не ведала пра бомбу. «Я лічу, што Дарʼю падставілі і выкарыстоўвалі нейкія людзі для сваіх мэтаў. Я на 100% упэўнены, што Дарʼя не ведала, што менавіта яна праносіць у залу», — заявіў Рылаў.

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў, што забойства Уладлена Татарскага было спланаванае «спецслужбамі Украіны з дапамогай ФБК». Аднак муж Трэпавай адкідае гэтую здагадку.

«Гэта поўнае трызненне. Яна была абсалютна ўпэўненая ў тым, што ў падарунку будзе знаходзіцца нейкая прылада, якая дазволіць атрымаць доступ да чалавека і наўрад ці будзе выяўленая адразу, а магчыма, ніколі. Але гэта дакладна не павінна была быць бомба», — кажа Рылаў.

Дзмітрый Рылаў пацвердзіў, што яго жонку затрымалі ў кватэры яго знаёмага, якога завуць Дзмітрый Касінцаў. «Я сам папрасіў яго прытуліць Дашу, у момант, калі яшчэ нічога не было вядома, што здарылася. Ён абсалютна нічога не ведаў, ні ў чым не вінаваты і не мае ніякага дачынення да таго, што здарылася, і ніхто не ведае, дзе ён цяпер і што з ім», — сказаў Рылаў.

Цяпер муж Трэпавай шукае адваката для яе.

Сам Рылаў зʼяўляецца прыхільнікам Лібертарыянскай партыі і цяпер знаходзіцца ў Грузіі. Ён разам з жонкай быў затрыманы на антываенных мітынгах у Пецярбургу ў лютым 2022 года і атрымаў дзевяць сутак адміністрацыйнага арышту. Дарʼі далі тады на адзін дзень больш.

Чытайце таксама:

Затрымалі дзяўчыну, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага

У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы

«Павукі ядуць адзін аднаго». Падаляк пракаментаваў падрыў расійскага ваенкара ў кавярні

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні 

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
5