Міністэрства абароны Украіны заявіла 20 сакавіка, што ў выніку выбуху ў Джанкоі на поўначы Крымскага паўвострава былі знішчаныя расійскія крылатыя ракеты, прызначаныя для выкарыстання Чарнаморскім флотам РФ.
«Выбух у горадзе Джанкой на поўначы часова акупаванага Крыма знішчыў расійскія крылатыя ракеты «Калібр-КН« пры іх перавозцы па чыгунцы», — заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі.
У паведамленні гаворыцца, што ракеты, прызначаныя для запуску з надводных караблёў Чарнаморскага флоту РФ, маюць далёкасць дзеяння больш за 2500 кіламетраў на сушы і 375 кіламетраў на моры.
Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Ігар Івін заявіў, што горад падвергся нападу беспілотнікаў, у выніку абстрэлу 33-гадовы мужчына атрымаў асколачнае раненне. Ён быў шпіталізаваны, яго стан ацэньваецца як стабільны.
У выніку атакі загарэліся дом, школа і прадуктовая крама, былі пашкоджаныя электрасеткі.
Чытайце таксама:
Украінскія беспілотнікі атакавалі Джанкой — важны транспартны вузел на поўначы Крыма





