Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Тэма сённяшняй размовы — эканомія бюджэтных сродкаў. І не толькі бюджэтных. Калі мы часам эканомім бюджэтныя сродкі, то з'яўляюцца, як у савецкія часы іх называлі, нейкія падснежнікі. То мы людзей дзесьці трымаем на вытворчасці, а яны працуюць на бюджэтныя арганізацыі. То мы выкарыстоўваем транспарт небюджэтных арганізацый, і выкарыстоўваем гэты транспарт для вырашэння пытанняў бюджэтнага характару. Ну а дакладней, ніякія пытанні не вырашаюцца ў бюджэтным плане, а начальнікі патрабуюць аўтамабілі з падначаленых прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, каб вырашаць нейкія асабістыя пытанні. Гэта па той інфармацыі, якую я атрымліваю апошнім часам», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што гаворка ідзе аб эканоміі сродкаў. «Вядома ж, перш за ўсё бюджэтных сродкаў. Іх трэба накіроўваць туды, куды трэба. Гэта грошы народныя. Прадпрыемствы іх плацяць, і людзі падаходны падатак плацяць. Гэта народныя грошы. І гэтыя грошы павінны выкарыстоўвацца на патрэбы нашых людзей», — заявіў ён.

У ліку ўдзельнікаў нарады — кіраўнік спраў прэзідэнта Юрый Назараў, кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сяргеенка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2