Афіцыйна кампанія распачала працэдуру ліквідацыі з лістапада мінулага года. Таксама кампанія знікла са спіса рэзідэнтаў ПВТ (увайшла ў Парк летам 2014 года).

Кампанію Verv (першапачаткова называлася Red Rock Apps) у 2013 годзе заснавала Любоў Пашкоўская разам з двума кафаўндарамі. Кампанія стварае мабільныя дадаткі ў катэгорыі Health and Fitness.

У 2018 годзе Red Rock Apps стала самым пампаваным выдаўцом у сваім сегменце (даныя App Anie) і памяняла назву на Verv. Пашкоўская патрапіла ў спіс лепшых ІТ-бізнэсвумен Еўропы па версіі Forbes — Europeʼs Top 50 Women In Tech.

На той момант Verv уваходзіла ў топ стваральнікаў фітнес-дадаткаў у Еўропе і ЗША, а колькасць запамповак распрацовак кампаніі перавышала аналагічныя паказчыкі Fitbit і Nike.

Таксама Verv уваходзіла ў топ-10 паблішэраў з беларускімі каранямі па памеры выручкі. Па даных Sensor Tower, па выніках 2021 года выручка Verv склала каля 13 мільёнаў даляраў. Дадаткі Verv спампавалі больш за 5 мільёнаў разоў.

Verv папоўніла спіс вядомых мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі, якія ліквідуюць кампаніі ў Беларусі. У гэтым спісе Flo, Wannaby, Playgendary, Vochi. Таксама з Беларусі сышоў геймдэў-гігант Playrix.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?