Па версіі разведкі, у групу ўваходзілі сапернікі Уладзіміра Пуціна, якія мелі грамадзянства РФ ці Украіны. Грамадзяне ЗША і Вялікабрытаніі, паводле звестак разведкі, у гэтым не ўдзельнічалі, піша газета. Імёны ўдзельнікаў групы невядомыя.

NYT адзначае, што выбухоўку на трубаправоды маглі закласці дасведчаныя вадалазы, якія ў мінулым маглі «праходзіць спецыялізаваную падрыхтоўку ў дзяржаўных структурах».

Ананімныя афіцыйныя асобы ЗША адзначылі, што не знайшлі ніякіх доказаў, што да дыверсій датычны расійскі бок. 

Пра тое, што «сляды вядуць ва Украіну», таксама заявілі крыніцы нямецкіх медыя — газеты Die Zeit і тэлеканалаў ARD і SWR. Яшчэ восенню 2022 года, неўзабаве пасля выбухаў на газаправодах, як піша Die Zeit, «адна з заходніх спецслужбаў» паведаміла еўрапейскім партнёрам, што да дыверсіі можа мець дачыненне ўкраінскі спецназ. 

Расследавальнікі ўстанавілі лодку, якую выкарыстоўвалі для дыверсіі. Лодку арандавала кампанія з Польшчы, якая належыць двум украінцам. Следчыя ўстанавілі, што лодка выйшла ў мора з горада Ростак у Германіі 6 верасня 2022 года, а пасля яе заўважылі на дацкім востраве Крысціянсё, які знаходзіцца ў раёне, дзе адбыліся выбухі. Следчыя знайшлі ў каюце сляды выбухоўкі.

Па даных следства, у дыверсіі ўдзельнічалі шэсць чалавек: пяцёра мужчын і адна жанчына. У групу ўваходзілі капітан, два вадалазы, два памочнікі і доктар. Die Zeit піша, што нацыянальнасць удзельнікаў незразумелая, бо яны выкарыстоўвалі падробленыя дакументы, напрыклад, для арэнды лодкі.

Хто стаіць за дыверсіяй, незразумела. У спецслужбах Захаду лічаць, што следства маглі пусціць па лжывым следзе з дапамогай доказаў, якія паказваюць на Украіну як на выканаўцу, але ніякіх доказаў, якія пацвярджаюць гэта, няма.

У Офісе прэзідэнта Украіны адмаўляюць датычнасць да дыверсій.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?