20 лютага каля 15.00 на трасе Р69 паблізу Смалявічаў адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і гружанага МАЗ. Тады загінулі 11 чалавек — пасажыры маршруткі. Яшчэ 9 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя.
Спачатку паведамлялася, што кіроўца маршруткі загінуў, але пасля выявілася, што ён жывы і ў бальніцы. Аднак, як выглядае, траўмы ўрэшце аказаліся несумяшчальныя з жыццём.
Чытайце таксама:
Збіраюцца адбіраць машыны за парушэнні правіл перавозкі пасажыраў
Транспартная інспекцыя ўзмоцніць кантроль за маршруткамі
Кіроўца маршруткі, што трапіла ў жудаснае ДТЗ пад Смалявічамі, жывы
11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне





