Фота: znwr.minsk / Instagram

Фота: znwr.minsk / Instagram

Ганісеўскі напісаў, што артыкулы ў СМІ пра супрацоўніцтва брэнда з фондам «Проста» «скажаюць рэальную сітуацыю». Паводле яго, на пачатку снежня 2022 года ў ZNWR вырашылі знайсці фонд, праз які яны будуць дапамагаць сем’ям, што маюць патрэбу ў гэтым, і аддаваць ім рэчы брэнду, якія не могуць прадаць ці пусціць на перапрацоўку.

Фонд «Проста», паводле Ганісеўскага, — гэта «найбуйнейшы фонд, які за мінулы год дапамог 30 тысячам малазабяспечаных семʼяў, і які ў той жа час займаецца перапрацоўкай рэчаў».

Заснавальнік ZNWR запэўнівае, што нідзе не бачыў інфармацыі, што фонд «Проста» дапамагае расійскім мабілізаваным.

Паводле яго, пазней высветлілася, што гэта была «разавая прыватная ініцыятыва некаторых удзельнікаў фонду» і дапамога «заняла менш за 0,1% ад яго дзейнасці».

Ганісеўскі піша, што брэнд ZNWR «ніколі не меў ніякага дачынення да мілітарысцкіх праектаў», бо гэта «супярэчыць філасофіі і каштоўнасцям брэнда».

Ён заявіў, што яго кампанія ўвесь час займалася дабрачыннасцю, ладзіла такія праекты ў Беларусі: перадавала рэчы ў праект «Каліласка», Чырвоны Крыж, адзявала бяздомных перад халадамі, рыхтавала падарункі дзецям у дзіцячых дамах і Беларускім дзіцячым хоспісе, куплялі дровы для пенсіянераў.

Ганісеўскі піша, што, рызыкуючы закрыццём, ZNWR абклеіў вітрыны крамаў у Маскве і Санкт-Пецярбурга слоганам «People for peace» («Людзі за мір»).

«І цяпер у нас быў чысты матыў, і гэта насамрэч крыўдна, калі ты робіш дабрачынны праект, а цябе ўсё роўна паліваюць брудам», — піша Ганісеўскі.

«Хай кожны, хто напісаў нам каментарый з абвінавачваннем, чэсна спытае ў сябе, а што зрабіў канкрэтна ён, каб некаму дапамагчы?»

Нягледзячы на ўсе абставіны, кампанія вырашыла спыніць супрацоўніцтва з фондам «Проста», бо яна «супраць любых праектаў, звязаных з мілітарызмам», і цяпер шукае новых партнёраў, паведаміў Максім Ганісеўскі.

Дызайнерскі брэнд ZNWR вядомы сваімі худзі і цішоткамі. Ён зʼявіўся ў Бабруйску, але з часам заваяваў не толькі беларускі рынак. У Расіі ў іх — таксама сетка крамаў.

Чытайце таксама:

Вядомы беларускі брэнд з пачатку вайны адкрыў чатыры крамы ў Маскве. Дызайнеры патлумачылі сваё рашэнне

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2