У Федэральным рэестры апублікаваны дакумент Міністэрства гандлю ЗША аб увядзенні экспартных абмежаванняў супраць 37-і кампаній з Расіі, Кітая, Тайваня, Пакістана і Беларусі, звярнуў увагу @motolkohelp.

Пад абмежаванні трапіла беларуская кампанія «ДМТ Трэйдынг». Сцвярджаецца, што яна, а таксама зарэгістраваная ў Расіі DMT Electronics і Neotec Semiconductor, якая базуецца на Тайвані, уносяць «значны ўклад» у развіццё Узброеных сіл РФ і расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Інфармацыя на сайце кампаніі гаворыць, што яна зʼяўляецца пастаўшчыком электронных кампанентаў і вымяральнай тэхнікі, а таксама займаецца праектаваннем і камплектаваннем метралагічных лабараторый і выпрабавальных цэнтраў.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0