Кодэкс быў дапоўнены артыкулам 54-1, у якім ідзе гаворка пра стварэнне ўмоў для харчавання педагагічных і іншых работнікаў устаноў адукацыі.
У артыкуле прадугледжанае права супрацоўнікаў дзіцячых садкоў, школ і ўстаноў спецыяльнай адукацыі харчавацца ў сталовых па месцы працы. Парадак арганізацыі такога харчавання будзе вызначаны ўрадам.
Раней з'яўлялася інфармацыя пра тое, што настаўнікам не даюць харчавацца ў школьных сталовых, бо кошт абедаў там субсідуецца дзяржавай і прызначаны толькі для дзяцей. Каб вырашыць гэтую вялікую праблему, спатрэбілася ўмяшанне самога міністра адукацыі і ўнясенне зменаў у заканадаўства.