Скрын відэа

Скрын відэа

Белта абмяжоўваецца агульным паведамленнем пра тое, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Абхазіяй.

Ніякіх сутнасных падрабязнасцяў не паведамляецца.

Але на камеры Лукашэнка распавёў, што ён назірае за сітуацыяй, якая развіваецца ў Грузіі. Напрыклад, з былым прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. «Неяк гэта не вельмі выглядае прыстойна з пункту гледжання таго, што гэта быў прэзідэнт усё ж такі. Таму ну даходзіць да такой ступені, як гэта складваецца цяпер, проста непрыстойна. Але да чаго гэта кажу: мы ж не давалі ніякіх ацэнак, мы не ўмешваліся ў гэтую сітуацыю і іншыя. Мы вельмі добрыя адносіны падтрымлівалі і падтрымліваем, наколькі гэта магчыма, з Тбілісі. Чаму яны так рэагуюць востра… Я думаю, і вы мне дапаможаце знайсці адказ на гэта пытанне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка наведаў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. Ніякіх значных наступстваў з боку Тбілісі гэта не мела.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
15