Пяць пацыентаў цяпер у абласной бальніцы, тры — у цэнтры спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынку адправілі ў РНПЦ дзіцячай хірургіі, паведамляе Мінздароўя.
Першапачаткова пацярпелыя былі дастаўленыя ў Смалявіцкую раённую лякарню. Туды прыехалі сталічныя спецыялісты. Шасцёра з пацыентаў былі ў цяжкім стане, трое атрымалі траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.
Учора ў Смалявіцкім раёне здарылася аварыя: маршрутка сутыкнулася з мазам. Загінулі 11 чалавек. У бальніцу ў Смалявічах былі шпіталізаваныя 9 чалавек
Сёння следчыя спадзяваюцца пагаварыць з кіроўцам грузавіка.
0
2
0
1
5
0