Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 17 лютага пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму. Пра гэта паведаміла газета «Маяк».

У мерапрыемствах возьмуць удзел сілавыя ведамствы краіны. Сцэнарыем вучэнняў прадугледжана задзейнічанне вайсковай тэхнікі, магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў.

У пачатку лютага аналагічныя вучэнні прайшлі ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1