Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

«Найлепшыя людзі горада Мінска! Вымушаныя вам паведаміць, што пляцоўка «Найлепшая вуліца» больш працаваць не будзе. Партнёрства з заводам «Луч» для нас было велізарнай памылкай. Кіруючы склад аднаго з найбуйнейшых заводаў горада Мінска дазваляе сабе ўзбагачацца за кошт прадпрымальнікаў малога бізнэсу. Шкада … — напісалі ў інстаграме арганізатары. — Але не будзем пра сумнае. Мы абяцаем, што зусім хутка сустрэнемся з вамі на новай пляцоўцы. І вядома ж, мы дзякуем вам за тое, што былі з намі. Бо без гарэзлівага дзіцячага смеху, крынжавай моладзі і ўтульных закаханых парачак наша «Найлепшая вуліца» не была б такой яркай».

На Мінскім гадзіннікавым заводзе інфармацыю пра закрыццё «Найлепшай вуліцы» абверглі.

«Найлепшая вуліца» працягне сваю працу ў абноўленым фармаце ў новым сезоне. Зараз ідзе распрацоўка новай канцэпцыі і падрыхтоўка да адкрыцця пляцоўкі», — распавёў блогеру Кокабай намеснік дырэктара па развіцці Мінскага гадзіннікавага завода Рафік Саркісян.

«На жаль, папярэдні падрадчык не апраўдаў чаканняў і супрацоўніцтва з ім спынена. Інфармацыя, размешчаная ў Instagram-акаўнце «Лучшая вуліца», не адпавядае рэчаіснасці і не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй ААТ «Мінскі гадзіннікавы завод», — дадаў Рафік Саркісян. «Просьба перадаць правы на акаўнт пляцоўкі ігнаруецца з боку папярэдняга аператара і акаўнт выкарыстоўваецца зламысна, як трыбуна для выражэння асабістай неабгрунтаванай пазіцыі і спроба дыскрэдытацыі ўладальніка пляцоўкі».

На заводзе заявілі, што працягнуць працу па падрыхтоўцы да новага сезона, а з ТАА «Рэстаранная карпарацыя» будуць разбірацца ў судзе.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
6