Фота: valeriafride / Tiktok

Фота: valeriafride / Tiktok

Усё больш і больш стваральнікаў кантэнту адмаўляецца ад традыцыі нешта раіць аўдыторыі і замест гэтага адгаворвае яе ад непатрэбных пакупак, піша Guardian.

Такія блогеры — іх яшчэ называюць дэінфлюэнсерамі — расказваюць карыстальнікам, што з таго, што ім прапаноўваюць іншыя, не вартае ажыятажу. Адпаведны хэштэг #deinfluencing мае ў тыктоку ўжо 160 мільёнаў праглядаў.

Джага Шэрман, кіраўнік аддзела стратэгіі маркетынгавага агенцтва сацсетак Goat, расказвае, што папулярнасць дэінфлюэнсераў абумоўленая часам. Карыстальнікам надакучыла сітуацыя, калі ім пастаянна кажуць, што яны павінны купляць, тым больш з улікам кошту жыцця ў наш час. Алгарытмы тыктоку таксама спрыяюць папулярнасці дэінфлюэнсераў, бо ў ім карыстальнікі з адносна невялікай колькасцю падпісчыкаў могуць хутка стаць папулярнымі. У дадатак, спрэчныя тэмы часта прыцягваюць больш увагі, бо людзі іх больш ахвотна каментуюць.

З іншага боку, некаторыя эксперты не лічаць дэінфлюэнсераў нейкай новай з’явай. Паводле іх, гэта проста новае слова для старога паняцця — звычайнага сумленнага агляду нейкага прадукту ці паслугі.

Такой дэінфлюэнсеркай стала, напрыклад, 22-гадовая Валерыя Фрыдэгота, студэнтка з Чыкага. Дзяўчына мяркуе, што цяпер увагу амерыканцаў прыцягваюць людзі, якія адгаворваюць іх ад куплі дарагіх рэчаў. Яна зняла відэа, дзе расказала пра набор з шампуню і кандыцыянера для валасоў за 60 даляраў, хайлайтар за 36 даляраў і румяны за 37 даляраў. Усе гэтыя прадукты карыстальнікам раілі іншыя блогеры, але, на думку Валерыі, яны не заслугоўваюць ажыятажу. Відэа, дзе дзяўчына расказвала пра гэта, набрала больш за 1,3 мільёна праглядаў і сабрала сотні каментароў.

Беларус узарваў тыкток, склаўшы шасцікутную скрынку

«Яна нармальная, паверце вы мне!» Жыхары правінцыі запісалі эмацыйнае відэа ў абарону тушонкі — і парвалі тыкток

Тыктокерка-асветніца Ліза Ветрава: Я імкнулася зруйнаваць стэрэатып, што вывучэнне беларускай мовы — складаная і нудная справа

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1