Уладзімір Раманенка. Фота: асабісты архіў

Уладзімір Раманенка. Фота: асабісты архіў

Праўдзівыя навіны на сайт выдання паставіў 24-гадовы супрацоўнік Уладзімір Раманенка. Ён родам з Армавіра, у «Камсамольскай праўдзе» працаваў на стужцы навін паўгода.

«Уладкаваўся туды на пачатку верасня мінулага года. Я тады пераехаў у Маскву і амаль чатыры месяцы не мог знайсці працу. У верасні з'явілася два варыянты. Я мог пайсці ў рэкламнае агенцтва, але для яго трэба было зрабіць тэставае і чакаць нейкі час. Альбо я мог пайсці ў «Камсамолку», куды мяне дакладна бралі.

Праца ў прапагандзе мяне як чалавека з журналісцкай адукацыяй наогул не прыцягвала, у мяне быў жорсткі дысананс. З першага дня вайны я выступаў супраць яе. Мае самыя блізкія сябры — украінцы. Так што першы час я спрабаваў адмовіцца ад гэтай ідэі. Але мае даўгі раслі, трэба было неяк жыць у вялізным, незнаёмым горадзе», — тлумачыць ён.

У канцы верасня, пасля аб'яўлення мабілізацыі, хлопец з'ехаў з Расіі і працаваў на навінах дыстанцыйна.

«Паміж сабой калегі выкарыстоўваюць абсалютна той жа наратыў, што зыходзіць з тэлевізара. Людзі вераць таму, што пішуць: у радыеактыўных камароў, якіх выкарыстоўвае Украіна, мутантаў-гусей і бог ведае ў што яшчэ. У дачыненні да ўкраінцаў выкарыстоўваюць словы «ворагі», «укранацысты». У чатах ніхто не называе вайну вайной», — падзяліўся ён.

Раманенка расказвае, пра каго нельга было пісаць. Гэта актывісты, іншагенты.

«Яшчэ яны ўсе там вельмі баяцца ПВК «Вагнера». Нельга пісаць, што ПВК набірае крымінальнікаў на фронт і раздае зброю сапраўдным забойцам. Але пры гэтым нельга браць выказванні дэпутатаў Дзярждумы — Картаполава, Гурулёва, Собалева і, як ні дзіўна, Дзмітрыя Рагозіна. Нібыта гэта заўзятыя крытыкі дзеянняў расійскага камандавання — распавядаюць ўсякую небяспеку, якая можа дэстабілізаваць настроі ў краіне».

«Аднойчы я вывеў іншага калегу на шчырую размову. Ён тады сыходзіў з рэдакцыі і збіраўся ў войска. Я спытаў: навошта табе ісці на вайну, калі ў цябе ёсць «бронь»? Але паляцеў услед адказ: «Трэба ж камусьці радзіму абараняць», — згадвае Раманенка.

«Дыверсію» на сайце хлопец вырашыў прымеркаваць да пачатку вайны.

«Для мяне такі крок — гэта скачок у бездань. Я шукаю нейкую працу, назапашванняў асабліва не засталося. Але ўспрымаю гэта як адкупленне віны. Застацца без працы — па мне, суразмерная плата за тое, што я хлусіў.

Прашу прабачэння ў жыхароў Украіны за тое, што ўдзельнічаў ва ўсім гэтым. У мяне ёсць меркаванне, што ў і прапагандзе ёсць людзі, якія яшчэ супраціўляюцца. Я разлічваю, што супрацоўнікі іншых пракрамлёўскіх СМІ заўважаць мой учынак», — выказаўся ён.

Клас
185
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
9