46-гадовага Вячаслава Лазарава затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі. У яго забралі мабільныя тэлефоны і маленькую відэакамеру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы прапіскі яго жонкі, там у выніку забралі ноўтбук і два тэлефоны.

Жонка паведаміла праваабаронцам, што ў пастанове на ператрус нібыта было напісана пра крымінальную справу, распачатую супраць Вячаслава.

У 2018 і ў 2019 гадах Вячаслава Лазарава двойчы каралі штрафамі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». А ў 2020 годзе суд Кастрычніцкага раёна Віцебска скасаваў справу, распачатую ў дачыненні да яго паводле таго ж артыкула.

Падчас жнівеньскіх падзей 2020 года Лазарава таксама затрымлівалі, тады міліцыянты пратрымалі яго некалькі гадзін у ІЧУ і вызвалілі без складання пратакола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
15