Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прысуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Кацярыну Хулхачыеву затрымалі 29 верасня 2021 года за каментарыі пасля гібелі Андрэя Зельцэра.
Летась пры канцы студзеня дзяўчыну завочна адлічылі з МДЛУ. Кацярына мае маленькага сына.





