Васіля Троцкага абвінавацілі ў тым, што ў каментарыях да допісу з некалькімі міліцыянтамі, які называўся «Банда Лукі», ён пакінуў каментарый: «Мярзотнікі і алкашы».
Адзін з пацярпелых — былы пракурор Дубровенскага раёна Міхаіл Фацееў — пракаментаваў гэтыя словы так: «Няхай усім прысутным будзе вядома, што Міхаіл Аляксандравіч Фацееў ужывае алкаголь ад сілы 3 разы на год па 3 чаркі. Таму не ведаю, як мяне можна аднесці да алкашоў».
Справу разглядаў суддзя Андрэй Андрушэнка, дзяржабвінавачанне прадставіла памочніца пракурора Ярошнікава.
Чытайце таксама:
На палітзняволеную Алену Гнаук завялі новую крыміналку
Адваката Віталя Брагінца асудзілі да 8 гадоў калоніі
Палітвязню з Бярозы дадалі да тэрміну яшчэ паўгода калоніі





