Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis
«Загад аб часовай адмове ў абслугоўванні тычыцца тэхнічнага абслугоўвання самалётаў, якія накіроўваюцца з Расіі і Беларусі і аснашчаныя больш чым на 25% дэталямі амерыканскай вытворчасці», — пераказвае выданне змест ліста прэзідэнт Havaş Мецэ Эрна.
Як адзначаецца, у «чорным спісе» — больш за 170 самалётаў, у асноўным расійскіх, але сем з іх — беларускія, а чатыры — іранскія.
З авіякампаній у спіс увайшлі расійскі флагманскі перавозчык «Аэрафлот», грузавая авіякампанія AirBridgeCargo, Azur Air, I Fly, Pegas Fly, «Победа», «Расія», S7, Utair, Ural Airlines, Red Wings, Nordwind, Yamal. Таксама ў спісе беларуская Belavia і Iran Air ды Mahan Airlines з Ірана.
Самалёты трапляюць пад абмежаванні Міністэрства гандлю ЗША, уведзеныя вясной 2022 года ў адказ на ваенную аперацыю Расіі ва Украіне.
Чытайце таксама:
ЗША ўдарылі па сетцы, якая дапамагала Расіі і Беларусі абыходзіць санкцыі. Згадваецца і Аляксандр Зайцаў
«Мы яшчэ ўсур'ёз не пачыналі». Новы пакет санкцый ЕС закране сферу, якую раней не чапалі
Украіна ўвяла санкцыі супраць некалькіх беларускіх кампаній





