Юрый Комар. Фота: сацыяльныя сеткі

Юрый Комар. Фота: сацыяльныя сеткі

Праз Bypol стала вядома, што Юрый Комар працаваў у фірме, зарэгістраванай у Беластоку і ажыццяўляе грузаперавозкі з Кітая, Расіі і Беларусі ў краіны ЕС. 

Пасля таго, як інфармацыя пра Юрыя трапіла ў сеціва, яго працадаўца скасаваў з ім працоўныя адносіны.

«Мне давялося звольніцца», — сказаў Юрый у стрыме 1 лютага.

З канца лістапада Юрый у сваім канале «Бело росс» пачаў выкладваць аднастайныя відэа, запісаныя падчас зносін у папулярным сэрвісе «чат-рулетка». Размаўляючы з выпадковымі беларусамі, Комар выдаваў сябе за ўкраінца і імкнуўся справакаваць іх на выказванні, якія могуць стварыць людзям праблемы з уладамі.

Гэты лукашэнкавец правакуе людзей у чат-рулетцы, а пасля іх затрымліваюць і збіваюць. Расказваем, хто ён

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?