Святаслаў Вакарчук
Падчас эфіру на ўкраінскім тэлеканале «1+1» Вакарчук заўважыў, што ў Беларусі прымяняюцца рэпрэсіўныя метады, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час. Тады ўсіх, хто быў нязгодны і пратэставаў супраць улады, саджалі і пераследавалі:
«У гэтым выпадку гэта тыповыя рэпрэсіўныя метады.
Мне вельмі шкада гэту выдатную дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Зычу ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — стойкасці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам», — сказаў Вакарчук.
Музыка таксама звярнуў увагу на тое, што спачатку прычынай затрымання Герасіменка назвалі выкананне ёю песні на ўкраінскай мове, а потым заявілі, што прычынай стала тое, што артыстка данаціла на ўкраінскае войска:
«Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскаму войску — гэта парушэнне грамадскага парадку… Гэта зусім іншы свет, з якога, дзякуй богу, мы, украінцы, выйшлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся. Мы цяпер плацім цану страшных ахвяраў, каб не вярнуцца да гэтага страшнага жаху, у якім цяпер знаходзяцца Беларусь і Расія», — сказаў Вакарчук.
Чытайце таксама:
Мэрыем Герасіменка далі тры гады «хатняй хіміі»





