У мінулую пятніцу Павел выправіўся на пошту, каб аплаціць навучанне сына. Пасля было запланаванае наведванне яшчэ аднаго адраса, але туды ўжо ён не патрапіў — проста раптам перастаў выходзіць на сувязь.
З улікам таго, што на пошце ён паспеў аформіць толькі адзін плацеж з некалькіх, высокая верагоднасць, што затрымалі яго менавіта там.
Прынамсі сам факт затрымання Павел пацвердзіў у тэлефанаванні сваякам — праўда, без удакладненняў, што канкрэтна яму інкрымінавалі. Толькі паспеў паведаміць, што ў кватэры адбыўся ператрус.
З вонкавага агляду жылля родзічы зрабілі выснову, што знік камп’ютар і, відавочна, іншыя носьбіты інфармацыі — уключна з тэлефонам, які ў Паўла Падабеда быў пры сабе.
Праз трое сутак, якія прайшлі з часу затрымання, аператара на волю не выпусцілі.
Чытайце таксама:
У Мінску затрымалі аператара Паўла Падабеда





