«Калі ўсе разам — дактары, грамадскія арганізацыі, кіраўнікі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і арганізацый, зоймуцца вырашэннем гэтага пытання — вынік будзе. Гэта нашы людзі, і іх здароўем трэба займацца. Тады яны будуць прыносіць карысць, добрасумленна працаваць на сваіх працоўных месцах», — заявіла Качанава.

За 2020 і 2021 гады ад кавіду і ў выніку эміграцыі, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі, насельніцтва Беларусі толькі па афіцыйных звестках зменшылася на 154 тысячы чалавек. Гэта дэмаграфічны ўдар, супастаўны з тымі, якія краіна перажыла ў 1930-х. Ці можна давяраць статыстыцы Белстата аб колькасці насельніцтва, невядома. У лукашэнкаўскай Беларусі фіксаваліся шматлікія выпадкі фальсіфікацыі афіцыйнай статыстыкі, у тым ліку медыцынскай у перыяд кавіду і выбарчай.

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
52
label.reaction.smile
31
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
13