Тэлеграм-канал Moscow calling распаўсюдзіў некалькі відэазапісаў, на якіх, як сцвярджаецца, паказаны момант устаноўкі ЗРПК «Панцыр-С1» на доме 8 у Цяцерынскім завулку (будынак па гэтым адрасе на «гугл-картах» падобны да будынка на відэазапісах). Яшчэ ў адным роліку, сцвярджае канал, ЗРПК стаіць на даху дома.

Расійскія тэлеграм-каналы, у тым ліку некалькіх «ваенкараў», а таксама заходнія OSINT-спецыялісты, як адзначае «Агенцтва», апублікавалі фатаграфію будынка Міністэрства абароны РФ на Фрунзенскай набярэжнай, дзе, як сцвярджаецца, таксама паставілі «Панцыр-С1».

У пачатку гэтага тыдня ў расійскіх тэлеграм-каналах таксама выклалі фатаграфіі зенітных ракетных комплексаў С-400, якія з'явіліся ў раёне нацыянальнага парку «Ласіны востраў» і на вопытных палях Ціміразеўскай сельгасакадэміі ў Маскве. «Сірэна» паведамляе, што ў «Ласіным востраве» высеклі дрэвы, каб стварыць пляцоўку для ЗРК.

Улады Масквы, а таксама Міністэрства абароны РФ пакуль не каментавалі гэтыя паведамленні.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Паляшук / Адказаць
20.01.2023
От создателей "Киев за три дня", "Всё идёт по плану" и "Мы ещё не начинали". Как похорошела Москва при Зеленском!))
0
Nick / Адказаць
20.01.2023
«крыша поехала»
1
айфон плафоныч / Адказаць
20.01.2023
А ці то маглі такое расейцы ўявіць летась? Не. А яно ўжо было запланавана! Далей нестарэючыя словы з песні Летава...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру