Фота: gerontology.wikia.org
Самы стары вядомы чалавек у свеце, французская манашка Люсіль Рэндан, памерла ва ўзросце 118 гадоў, павеламляе The Guardian са спасылкай на яе прадстаўніка Дэвіда Тавэла.
Паводле яго слоў, яна памерла ў сне ў доме састарэлых у Тулоне.
«Гэта вялікі смутак, але… гэта было яе жаданне далучыцца да любімага брата. Для яе гэта было вызваленнем», — сказаў Тавэла.
Люсіль Рэндан, вядомая як сястра Андрэ, нарадзілася на поўдні Францыі 11 лютага 1904 года, за 10 гадоў да пачатку Першай сусветнай вайны. Яна працавала гувернанткай і выхавацелькай, а ў 1944 годзе, ва ўзросце 40 гадоў, пайшла ў манастыр. З 1979 года яна знаходзілася ў дамах састарэлых, а з 2009 года — у такім жа доме ў Тулоне.
У 2021 годзе Рэндан перажыла ўспышку каранавіруса, які забраў жыцці 10 чалавек у яе доме састарэлых, стаўшы сімвалам надзеі для людзей з усяго свету.
Яна стала самым старым чалавекам у свеце ў красавіку мінулага года, калі японка Канэ Танака памерла ва ўзросце 119 гадоў.
Чытайце яшчэ:
Ва Украіне збіраюць подпісы за разрыў дыпламатычных адносін з Беларуссю
Дочкі Пуціна і беларус, які вучыўся на нелегала ў Акадэміі СВР. У Расіі апублікаванае расследаванне пра канспіратыўныя кватэры
Яны — мадэлі, хоць ім за 70





