Фота: LRT

Фота: LRT

Міністр звярнуў увагу на тое, што ў рэформе службы ў войску пастаўлена мэта арганізаваць у шэрагах добраахвотнікаў роты для навучання тых, хто хацеў бы служыць па выхадных.

«Рэформа службы ў войску прадугледжвае такую мэту, як арганізацыя ў шэрагах добраахвотнікаў роты для навучання тых маладых людзей, якія хацелі б служыць па выхадных, так яны на працягу трох гадоў пройдуць усё навучанне. Гэта адзін з некалькіх варыянтаў, якія з'явяцца ў прызыўнікоў. І гэта будзе магчымасць не ісці ў войска адразу на 6—9 месяцаў. Пакуль такой магчымасці наогул няма», — сказаў ён у аўторак.

На пытанне, ці змогуць у выхадныя служыць і прызыўнікі, Анушаўскас адказаў, што і такі варыянт можа з'явіцца ў законе. «Мог бы, я думаю, выбар, вядома ж, будзе прапісаны ў законе, але думаю, змогуць. Цяпер у шэрагі добраахвотнікаў трапляюць маладыя людзі і тыя, хто ўжо адслужыў у войску, і, вядома ж, большая частка гэтых людзей у шэрагах добраахвотнікаў па розных акалічнасцях праводзіць пяць, а часам і больш гадоў. Ратацыя ёсць, таму ў шэрагі добраахвотнікаў трэба ўключаць усё новых і новых людзей, гэта бесперапынны працэс», — сказаў міністр.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0