Фота: БелТА
«Мы плануем сёлета бюджэтныя лічбы прыёму не скарачаць. Так, будзе карэкціроўка планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму дзесьці ў рэгіянальных ВНУ, дзесьці павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медыцынскія, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца», — сказаў ён.
Плануецца затое скараціць ва ўніверсітэтах колькасць платных месцаў.
«Таму што тыя вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, сведчылі пра тое, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Гэта значыць, пэўная карэкціроўка будзе», — адзначыў Каспяровіч.
Паводле яго слоў, новая мадэль правілаў прыёму дазваляе фарміраваць «неабходнае разуменне», што вышэйшая адукацыя — гэта не для ўсіх.
«Вышэйшая адукацыя — гэта конкурс, гэта сур'ёзны адбор. Тыя, хто прыняў рашэнне паступаць у ВНУ, павінны ўсведамляць гэта і быць гатовымі да гэтага. Таксама ўсе павінны разумець, што эканоміцы патрэбныя і рабочыя кадры, патрэбныя спецыялісты сярэдняга звяна, сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — дадаў прадстаўнік Мінадукацыі.
Чытайце таксама:
Міністр адукацыі расказаў, ці будуць размяркоўваць платнікаў






З 2022 паступаюць у беларускія "ВУЗы" толькі дэбілы якіх бацькі прымусілі.
Калі ты тэленавіты, жадаець атрымаць веды, стаць спецыялістам - 0 прычын паступаць у бсср.
па гэты дзень не прадляюць кантракты з тымі хто ставіў "неправільныя подпісы". Усе лепшыя выкладчыкі даўно зволены, ці сядзяць.
бсср вузы зараз нічога не каштуюць