За «пікетаванне шапкай з «Пагоняй» мінчука адправілі за краты на 15 сутак
У сярэдзіне снежня ў Мінску затрымалі мужчыну за «пікетаванне шапкай з нашыўкай герба Пагоня». У Ленінскім РУУС на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, піша «Вясна».
На судзе ён прызнаў сваю віну. Мінчук пацвердзіў, што ведаў пра тое, што «Пагоня» з'яўляецца пратэснай сімволікай, але ён не выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы.
У выніку суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Інчына прызнала яго вінаватым у пікетаванні і асудзіла да 15 сутак арышту.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Няхай лукашысты дрыжаць, мы адпомсцім і пераможам усе адно. Народ не можа праіграць