«Украіна як краіна і Узброеныя сілы Украіны сталі членамі НАТА. Дэ-факта, але не дэ-юрэ. Таму што ў нас ёсць зброя і разуменне, як яе выкарыстоўваць. Я ўпэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы станем членамі НАТА дэ-юрэ», — сказаў Рэзнікаў.

Ён не пагадзіўся з тым, што падобныя словы могуць палічыць неадназначнымі не толькі ў Расіі, але і ў самім НАТА, так як Паўночнаатлантычны альянс не хоча, каб яго лічылі ўдзельнікам вайны.

Рэзнікаў таксама выказаў упэўненасць, што Украіна атрымае ад Захаду танкі, знішчальнікі і ракеты далёкага радыуса дзеяння. Ён падкрэсліў, што некаторыя заходнія краіны ўжо пачалі мяняць стаўленне да паставак зброі Кіеву.

Нагадаем, што НАТА настойвае, што не бярэ ўдзелу ў канфлікце, а пастаўкі зброі Украіне ажыццяўляюць толькі асобныя члены абароннага альянсу.

Пры гэтым прадстаўнікі НАТА выказвалі падтрымку Украіне і рашуча асуджалі дзеянні Расіі.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0