Дакумент з’явіўся ў снежні 2022 года, падпісаны дырэктарам кампаніі Юрыем Шыраканавым. Супрацоўнікі мусілі азнаёміцца з загадам пад подпіс у офісе кампаніі.
Згодна з дакументам, у EffectiveSoft забаронена:
— прыносіць «друкаваную прадукцыю і матэрыялы з атрыбутыкай экстрэмісцкай накіраванасці»;
— ладзіць рэкламныя акцыі, прэзентацыі, сацапытанні ды «іншыя сходы, якія не адносяцца да вытворчай дзейнасці»;
— весці «размовы, якія спрыяюць распальванню сацыяльнай варожасці ў беларускім грамадстве»;
— удзельнічаць «у экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам падтрымкі экстрэмісцкіх фармаванняў у сетцы інтэрнэт, фінансавання такой дзейнасці і любым іншым спосабам».
Паводле слоў супрацоўнікаў EffectiveSoft, кіраўніцтва не каментавала прычыны з’яўлення загада.
— У рассылцы было сказана, што кампанія «падтрымлівае карпаратыўны курс аб недапушчэнні ўдзелу працаўнікоў у радыкалізаваных і дэструктыўных палітычных працэсах, што ў прыярытэце стабільная фінансава-гаспадарчая дзейнасць і развіццё бізнэсу ў рамках заканадаўства Беларусі». Пасля гэтага толькі просьба прыйсці і падпісаць, — расказаў адзін з суразмоўцаў.
Журналісты пацікавіліся, што думаюць у EffectiveSoft з нагоды загада.
— «Магчыма, дакумент з’явіўся ў сувязі з выпадкамі «зліву» людзей, якія пішуць нешта пра ўладу ў чатах кампаній. Мабыць, спрабуюць такім чынам абараніцца ад непрыемнасцей».
— «У маёй камандзе ніхто пры мне тэму не абмяркоўваў. Думаю, усе сышліся на тым, што гэта звычайная спроба кампаніі пазбавіцца ад патэнцыяльных пытанняў да юрыдычнай асобы на выпадак, калі раптам у дзяржорганаў з’явяцца пытанні да якога-небудзь супрацоўніка. Мяркую, што ў такіх сітуацыях могуць праверыць месца працы, а тут ёсць дакумент. Маўляў, супрацоўнік быў праінфармаваны намі загадзя, і мы ні пры чым. Я асабіста стаўлюся да гэтага як да нечага належнага, што на працоўных працэсах і настроі каманды ніяк не адаб’ецца».
— «Я яшчэ пасмяяўся са слова «загадваю». Хацелася дадаць «а чаго не «повелеваешь»? Ну, усе проста моўчкі прачыталі. А што тут казаць?) У такі час жывём. Калі шчыра, у мяне гэта не выклікае ніякіх пачуццяў. Зразумела, што гэты загад зроблены для таго, каб засцерагчы кампанію ад нейкіх «рэпрэсій». Каб, калі нейкі супрацоўнік з карпаратыўнага WiFi заданаціў умоўным УСУ, пыталі не з кампаніі, а з супрацоўніка».
***
EffectiveSoft заснаваная ў 2000 годзе. Кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння для спектра галін, уключна са сферай фінансавых тэхналогій, медыцынай і трэйдынгам. У Беларусі, паводле даных профілю кампаніі на dev.by, працуе каля 300 супрацоўнікаў.






Даже без приказа в коллективе из десяти человек найдётся трое, которые в губопик сдадут.