«Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы», гаворыцца ў апублікаваным законе.

Паводле гэтай навелы, пазбавіцца беларускага грамадзянства могуць добраахвотнікі, якія бяруць удзел у вайне ва Украіне. У законе пішацца пра тых, хто ваюе з абодвух бакоў. Але, хутчэй за ўсё, гэта будзе тычыцца тых, хто ваюе на баку Украіны.

Норма аб пазбаўленні грамадзянства Беларусі тых, хто асуджаны за «экстрэмісцкую дзейнасць» і знаходзіцца за межамі краіны, засталася ранейшай. Гэта датычыцца і тых, хто з'яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні і не мае пашпартоў іншых дзяржаў.

Зменены закон аб грамадзянстве ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць у ліпені 2023 года.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17