У запісаным трэку калядная дуда спалучылася з атмасферным баянам і лірыкай, адпаведнай каляднаму настрою 2023 года. Для артыстаў гэтая песня ёсць «рэкордным рэлізам па часе і эфектыўнасці».
Lastoůski — праект беларуса з Кракава, вядомы выкананнем вершаў класікаў і калабарацыямі з шырокім колам музыкаў, творчы крэатыўны хаб.
Yasinski — баяніст Аляксандр Ясінскі, вядомы ў Беларусі і Чэхіі сольны выканаўца, кампазітар, удзельнік гуртоў Shum Davar, Iva Marešová, Razam.
Baisan (Алесь Плотка) — літаратар, франтмен гурта Sož.





