Генералу Елізараву 50 гадоў, ён дырэктар Дэпартамента аператыўнага ўпраўлення МНС РФ.
Цяпер маскоўская пракуратура праводзіць праверку, каб вызначыць адказных за ачыстку нежылога будынка ад снегу і наледзі і адпаведна іх пакараць.






Генерал-лейтэнант расійскага Міністэрства надзвычайных сітуацый Анатоль Елізараў моцна пацярпеў пры падзенні велізарнага ледзяша з даху на адной з вуліц Масквы. Як пішуць расійскія СМІ, ён шпіталізаваны з траўмай галавы, яго стан ацэньваецца як цяжкі, а лекары ўстрымліваюцца ад прагнозаў.