Фота: Delfi.lt

Фота: Delfi.lt

Кіраўнік Ратушнай плошчы Вільні Перліс Вайсета сказаў, што праект быў задуманы яшчэ да пацяплення і ад яго вырашылі не адмаўляцца, нягледзячы на дождж і плюсавую тэмпературу, піша Delfi.lt.

«Над ідэяй працавалі некалькі чалавек. Яны стварылі скульптуру снежнага ваўка, які глядзіць у зорнае неба і ахоўвае Вільню», — сказаў Вайсета.

Сёлета на Ратушнай плошчы не ставілі елку, таму і з'явілася ідэя падарыць віленцам святочны настрой. Задумваліся і іншыя скульптуры, але з-за пацяплення яны не з'явяцца. У стварэнні снежных інсталяцый на Ратушнай плошчы ўдзельнічалі таксама дзетсадаўцы і школьнікі.

У студзені Вільня будзе адзначаць 700-годдзе. Менавіта жалезны воўк прысніўся Гедыміну, які і заснаваў горад у 1323 годзе.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0