Позва прадпісвала яму з'явіцца на прызыўны пункт 26 студзеня 2023 года да восьмай раніцы, паведамляе выданне e1.ru. 

У Чкалаўскім ваенкамаце заявілі, што вінаватая кіруючая кампанія — і паабяцалі «па-чалавечы» папрасіць прабачэння: «У нас ёсць такі ваенна-ўліковы стол, які праводзіць зверкі і падае даныя нам у ваенкамат. Дык вось чалавек памёр 13 гадоў таму, а таварыства жыхароў падало спісы, на падставе якіх выпісалі мы позву. А спісы не ўдакладняюцца арганізацыямі.

Адкуль мы ведаем, што хлопчык памёр? Віны тут ваенкамата ніякай. У нас 40 тысяч, кожнага праверыць немагчыма. Па-чалавечы мы, вядома, прынясём прабачэнні. Але перш за ўсё трэба прасіць прабачэння дырэктару ТСЖ (таварыства ўласнікаў жылля — заўвага НН) і гэтак далей. Мы, вядома, патлумачым, што вось такія нядбайныя кіраўнікі кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4