FT паведамляе, што Суравікін узмацніў фронт навабранцамі колькасцю каля 300 тысяч салдат, а таксама арганізаваў «паспяховае адступленне» з Херсона.

«Гэтыя моцныя абарончыя пазіцыі памяншаюць шанцы на поспех украінскага зімовага контрнаступу, якое перарэзала б сухапутны мост, што праходзіць уздоўж узбярэжжа Азоўскага мора і злучае Расію з Крымам, хоць прарыў усё яшчэ разглядаецца заходнімі ваеннымі аналітыкамі як магчымы», — піша выданне.

FT таксама прыводзіць словы былога брыгаднага генерала брытанскага войска Бэна Бары, што расійскія танкі, беспілотнікі і вялікая колькасць людзей «нічога не вартыя, калі разведка, кіраўніцтва — неадэкватныя».

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0